Расія. Залатая Арда аднаўляецца
Калмыкію наведаў прэзідэнт Манголіі, што дало падставу казаць пра магчымы саюз калмыкаў і манголаў, якія належаць да адной этнічнай групы. Падчас сустрэчы з кіраўніком Калмыкіі Аляксеем Арловым мангольскі гарант заклікаў да стварэння восі Эліста — Улан-Батар. Праўда, пра палітыку гаворкі пакуль няма. Галоўныя акцэнты новай Залатой Арды (так празвалі саюз у прэсе) — эканоміка, адукацыя і культура. Так, студэнты з Калмыкіі будуць мець магчымасць праходзіць стажыроўку ў мангольскіх ВНУ. Асаблівае месца ў супрацоўніцтве адводзіцца шанаванню хана Убашы.
Калмыкію наведаў прэзідэнт Манголіі, што дало падставу казаць пра магчымы саюз калмыкаў і манголаў, якія належаць да адной этнічнай групы. Падчас сустрэчы з кіраўніком Калмыкіі Аляксеем Арловым
мангольскі гарант заклікаў да стварэння восі Эліста — Улан-Батар. Праўда, пра палітыку гаворкі пакуль няма. Галоўныя акцэнты новай Залатой Арды (так празвалі саюз у прэсе) —
эканоміка, адукацыя і культура. Так, студэнты з Калмыкіі будуць мець магчымасць праходзіць стажыроўку ў мангольскіх ВНУ. Асаблівае месца ў супрацоўніцтве адводзіцца шанаванню хана Убашы. Убашы
— калмыцкі хан, лідар волжскіх калмыкаў, у 1771 годзе ўзначаліў уцёкі 169 тысяч калмыкаў з Расіі, з берагоў Волгі, на гістарычную радзіму — у падуладнае Кітаю Джунгарскае ханства.
Ён з’яўляецца культавай фігурай і ў Манголіі, і ў Калмыкіі. У знак падзякі за тыя ўцёкі мангольскія бізнэсмэны на свае сродкі ўзвядуць на радзіме хана помнік.
Па матэрыялах расійскай прэсы