Расія. Хан Батый — стваральнік рускай арміі?

Падчас каранціну, верагодна, з-за беднай інфармацыйнай стужкі вялікую цікавасць выклікаюць кнігі па гісторыі.

Батый на троне Залатой арды

Батый на троне Залатой арды


Не прайшла грамадскасць і міма творчасці дэпутата Дзярждумы РФ Фаціха Сібагатуліна, які выдаў кнігу «Татарыя і татары», у якой фактычна перапісаў расійскую гісторыю.

Перш за ўсё аспрэчана тое, што пасля прыходу хана Батыя Русь на 240 гадоў трапіла пад татара-мангольскае нашэсце. Аказваецца, ніякія мангола-татары Русь не заваёўвалі. Татарамі, калі верыць Сібагатуліну, называліся ваяры Арды, а Арда — гэта руская рэгулярная армія, трохі разбаўленая полаўцамі і, магчыма, булгарамі. І слова «иго» Сібагатулін са стараславянскай таксама пераклаў. Яно, аказваецца, азначае «ваенная дыктатура». Карацей, рускія самі сябе заваявалі. А татарамі яны назваліся, каб ніхто не здагадаўся.

Фактычна, хан Батый у канцэпцыі дэпутата выступае аналагам легендарнага князя Рурыка, які прыйшоў са сваімі варагамі наводзіць на Русі парадак. Толькі з той розніцай, што Батыя запрасілі для арганізацыі рэгулярнай рускай арміі. Аматары жартаў цяпер чакаюць з’яўлення новага гістарычнага опуса пра Малюту Скуратава — спецыяліста па масажу.

Паводле расійскай прэсы