Расія і Кітай ствараюць касмічную зброю — Пентагон
ЗША падазраюць Расію і Кітай у распрацоўцы зброі, здольнай знішчаць амерыканскія спадарожнікі.
![Запуск кітайскага спадарожніка Цяньлянь-1 Запуск кітайскага спадарожніка Цяньлянь-1](/img/v1/images/2087576.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Запуск кітайскага спадарожніка Цяньлянь-1
Расія і Кітай распрацоўваюць зброю, здольную паражаць аб’екты ў космасе, у
прыватнасці амерыканскія спадарожнікі. Пра гэта заявіў генерал, кіраўнік
стратэгічнага камандавання Узброеных сіл ЗША Джон Хайт, перадае CNN.
"Яны стваралі зброю для кіравання з зямлі ў космасе, тэставалі яе", — распавёў ён.
Паводле словаў генерала, гэта як зброя, якая стварае перашкоды, так і лазерная зброя.
Хайт сцвярджае, што Расія і Кітай ствараюць такую зброю для таго, каб "кінуць выклік ЗША і іх саюзнікам, змяніць баланс сіл у свеце".
"Мы не можам гэтага дапусціць", — падкрэсліў ён.
Прадстаўнік Пентагона адзначыў, спадарожнікі — адзін з найважнейшых касмічных актываў, бо дзякуючы ім функцыянуе сістэма папярэджання ядзерных удараў.
Нагадаем, раней у Пентагоне заявілі, што ЗША губляюць свае ваенныя перавагі над канкурэнтамі, у прыватнасці над Расіяй і Кітаем.