Расія. Навошта Жырыноўскі выў ваўком?
У праграме «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» 28 сакавіка лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі назваў неардынарны спосаб пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны. Ён прапанаваў кіраўнікам ЗША, Кітая і Расіі выць па-ваўчынаму, і таксама прадэманстраваў уласныя навыкі ў гэтай галіне.
Такая незвычайная выхадка выклікала ў прысутных на шоу істэрычны смех, а ў інтэрнэце — дэбаты наконт прыроды незвычайнага перфоманса.
Вядома, шмат людзей ставяць Жырыноўскаму медыцынскія дыягназы. Аднак некаторыя дапускаюць, што той свядома шакаваў аўдыторыю. Яго енк у тэлеэфіры адразу выклікаў цікавасць простых людзей да яго персоны і да яго партыі ліберал-дэмакратаў напярэдадні восеньскіх думскіх выбараў.
Нарэшце, самая арыгінальныя версія — падазраюць, што Жырыноўскі проста вырашыў дыскрэдытаваць расійскі палітыкум у вачах усяго свету ў рамках асабістай помсты Пуціну за нядаўні арышт блізкага да ліберал-дэмакратаў бізнесоўца.
Паводле расійскай прэсы