Расія скрала інфармацыю па гіпергукавым ракетам пры адміністрацыі Абамы — Трамп
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расія стварыла сваю гіпергукавую зброю, выкраўшы інфармацыю пра яе ў папярэдняй амерыканскай адміністрацыі на чале з Баракам Абамам.
«У нас ёсць супер-пупер ракета. Я называю яе супер-пупер, таму што яна ў пяць разоў хутчэй, чым звычайныя ракеты. Але Расія атрымала гэтую інфармацыю ў адміністрацыі Абамы, яна скрала яе, і стварыла сваю ракету. Але цяпер у нас ёсць такая, якая нашмат, нашмат хутчэй», — сказаў Трамп, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Мінесота.
Ён паўтарыў свае папярэднія заявы пра тое, што ЗША стварылі самую магутную зброю.
«І гэта праўда. Мы валодаем такой сучаснай зброяй, што прэзідэнт Сі (старшыня КНР Сі Цзіньпін) і прэзідэнт Пуцін (прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін), і ўсе іншыя зайздросцяць нам», - сказаў Трамп.
Ён дадаў, што «яны не ведаюць, што канкрэтна ў нас ёсць, але ведаюць, што гэта нешта такое, пра што яны раней нават не чулі».
interfax.by