CNN паведаміў пра адпраўленую Трампу пасылку з атрутай

Амерыканскія праваахоўнікі на гэтым тыдні перахапілі пасылку, у якой утрымліваўся яд рыцын, адрасаваную прэзідэнту ЗША Донадьду Трампу, паведамляе CNN са спасылкай на двух ананімных супрацоўнікаў службаў правапарадку.

19868c6289ffe8c63356bcd710a0dffb_slider.jpg

Паводле паведамлення тэлеканала, наяўнасць рыцыну ў пасылцы была пацверджана двума даследаваннямі. Уся пошта ў Белым доме правяраецца, перш чым патрапіць да адрасатаў, тлумачыць CNN.
Расследаваннем справы займаюцца ФБР і Сакрэтная служба ЗША.
Гэта не першы выпадак, калі супрацоўнікі, якія адказваюць за бяспеку ў Белым доме, перахопліваюць падобныя небяспечныя пасылкі. Да прыкладу, у 2018 годзе былы служачы ВМС ЗША быў абвінавачаны ў адпраўцы лістоў з небяспечнымі рэчывамі ў Белы дом і Пентагон.
interfax.by