Расія паспяхова правяла выпрабаванні ракетна-ядзернай зброі

У Расіі ў пятніцу зроблены выпрабавальны пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Таполя». Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу-АВН» прадстаўнік прэс-службы і інфармацыі па ракетных войсках.



3a42ef14_6daa_4aaf_a05d_2ec53582a0ee_w640_r1_s_cx0_cy8_cw0.jpg

Вучэбна-баявы пуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты «Таполя», 19 красавіка 2009 г.

Паводле яго словаў, вучэбная баявая частка ракеты знішчыла ўмоўную мэту на палігоне ў Казахстане.

Прадстаўнік ракетных войскаў заявіў, што мэтай пуску было выпрабаванне перспектыўнага баявога забеспячэння міжкантынентальных балістычных ракетаў. Паведамляецца, што гэта ўжо пяты паспяховы пуск расійскіх стратэгічных ракетаў за апошнія месяцы.

Папярэдні выпрабавальны пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Таполя» вырабляўся з палігону «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці 10 кастрычніка.

www.svaboda.org