Расійская «Новая газета» ўзброіла сваіх супрацоўнікаў траўматычнай зброяй

Галоўны рэдактар расійскага незалежнага выданьня «Новая газета» Дзмітры Муратаў заявіў «Эхо Москвы», што будзе вымушаны ўзброіць супрацоўнікаў траўматычнай зброяй праз пастаянныя напады на іх і адсутнасць рэакцыі з боку праваахоўнікаў.

dnc63ujxkaawurs.jpg

Я буду рады супрацоўнікаў адпраўляць на вучобу. Афіцыйна заключым дамову з МУС. Будзем выпісваць і купляць траўматычную зброю, здаваць на яе экзамэны», — заявіў Дзмітры Муратаў.
З часу заснавання «Новой газеты» былі забітыя прынамсі шэсць супрацоўнікаў выдання, у смерці яшчэ аднаго падазравалі наўмыснае атручванне. Сёлета «Новая газета» стала першым буйным расейскім выданнем, што заявіла пра масавыя катаванні і забойствы геяў у Чачні.
У рэдакцыю «Эха Москвы» 23 кастрычніка ўварваўся мужчына, які пырснуў ахоўніку ў вочы з газавага балончыка і параніў нажом у шыю журналістку Таццяну Фэльгенгаўэр. Муратаў у эфіры таксама нагадаў пра нядаўнія напады ў Расіі на журналістаў Юлію Латыніну і Алега Кашына, праваабаронцу Ігара Каляпіна і апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Паводле svaboda.org