Расійскі спявак Меладзе «пераабуўся». Спачатку заклікаў спыніць вайну, а цяпер даў канцэрт у Пецярбурзе

Папулярны артыст Валерый Меладзе першым з усіх знакамітасцяў асудзіў вайну ва Украіне і яшчэ 24 лютага 2022 года заклікаў спыніць беззаконне, якое зладзілі расійскія войскі на уўкраінскай тэрыторыі. Але нядоўга музыка грала, адзначае unian.net.

1534854203_8591.webp

Праз крыху больш за месяц з дня ўварвання Расіі ва Украіну Меладзе аднавіў свае канцэрты ў краіне-агрэсары. Ён выступіў на закрытай вечарыне для пецярбургскай публікі, хоць у сеціве меркавалі, што яму ўваход на сцэну РФ цяпер забаронены.