Расійскі дэпутат прыскакаў на працу на кані

Такім чынам ён выразіў пратэст супраць росту коштаў на бензін.

hab.kp.ru

hab.kp.ru

Дэпутат заканадаўчага сходу Камчацкага краю Міхаіл Пучкоўскі прыбыў раніцай 20 чэрвеня на пленарнае пасяджэнне да будынка рэгіянальнага парламента верхам на кані па мянушцы Ракета. Такім чынам ён выказаў пратэст супраць росту коштаў на бензін у Расіі, змяніўшы свой службовы аўтамабіль на каня.
Як заявіў парламентарый «Інтэрфаксу», шлях да працы заняў у яго каля гадзіны. «Па дарозе аўтамабілісты махалі мне рукамі, крычалі "Ура ", сігналілі на знак падтрымкі», — распавёў ён.
Пучкоўскі прыскакаў у суправаджэнні двух памагатых, якія даглядаюць за коньмі яго прысядзібнай гаспадаркі ў прыгарадзе Петрапаўлаўска-Камчацкага.
Дэпутат паспрабаваў прывязаць каня каля ўваходу ў будынак парламента, але ахова запатрабавала яго прыбраць. Супрацоўнік паліцыі ўручыў дэпутату позву з патрабаваннем з'явіцца ў праваахоўныя органы для складання адміністрацыйнага пратаколу.
Конь быў дастаўлены назад у гаспадарку ў пасёлку Заазёрнае памагатымі дэпутата. Сам Пучкоўскі пасля працы вярнуўся дадому на рэйсавым аўтобусе.

hab.kp.ru

hab.kp.ru

Па дадзеных Расстата, са студзеня па май 2018 года цэны на бензін у Расіі выраслі на 7,3% пры агульным узроўні інфляцыі ў 1,6%. 19 чэрвеня Федэральная антыманапольная служба абвясціла аб стабілізацыі цэн на паліва.
meduza.io