Расійскія агенты хацелі забіць прэм’ер-міністра Чарнагорыі
Улады Чарнагорыі пераконваюць, што Масква хацела пазбавіцца ад прэм’ер-міністра гэтай краіны, а на яго месца паставіць прарасійскі ўрад, каб не дапусціць да ўступлення гэтай краіны ў NATO.

1. Эдуард Шышмакоў, 2. Уладзімір Папоў. Фота Daily Telegraph
Цяпер з’явіліся здымкі расійскіх шпіёнаў, зробленыя ў Сербіі некалькі дзён пасля няўдалага перавароту. Фотаздымкі паходзяць з відэазапісу, які зрабіла адна з еўрапейскіх спецслужб, паведамляе niezalezna.pl.
Відэа паказвае меркаваных агентаў расійскай ваеннай выведкі — Эдуарда Шышмакова і Уладзіміра Папова — у Сербіі, некалькі дзён пасля няўдалай спробы перавароту. Гэта гэтых шпіёнаў Чарнагорыя абвінавачвае ў спробе дзяржаўнага перавароту, спробе забойства прэм’ера Міла Джуканавіча і прызначэнні прарасійскага ўраду.
Да путчу мелі быць датычныя таксама 12 грамадзян Чарнагорыі, у гэтым двое лідараў апазіцыі. Уся акцыя павінна была выглядаць так, быццам бы гэта чарнагорскія спецслужбы пад ціскам грамадскіх пратэстаў правялі пераварот.
Эдуард Шышмакоў у 2014 годзе быў выдалены з Польшчы менавіта за шпіянаж. У Варшаве ён знаходзіўся ў якасці намесніка ваеннага аташэ ў расійскай амбасадзе.