Расійскія тураператары могуць страціць 200 млн долараў праз забарону палётаў у Егіпет

Для Егіпта расіяне складалі каля 26 % турыстычнай плыні.



2015_11_07t103904z_1895607179_gf20000049362_rtrmadp_3_egypt_crash_russia_flights_pic905_895x505_7841.jpg

Фота: REUTERS
Турызм з'яўляецца адным з найбольш значных сектараў эканомікі Егіпта, забяспечваючы каля 11 % ВУП і 7 % валютных паступленняў. Даходы рэспублікі ад турызму ў 2014 годзе склалі  7,5 млрд долараў. Усяго ў 2014 годзе Егіпет з турыстычнымі мэтамі наведалі 10 млн чалавек, з якіх 2,6 млн (ці амаль 26 %) з'яўляліся грамадзянамі Расіі, піша gazeta.ru.
Страты расійскіх тураператараў ад забароны на палёты ў Егіпет ацэньваюцца ў 1,5 мільярда расійскіх рублёў. Расійскі саюз туріндустрыі раней накіраваў віцэ-прэм’еру Аркадзю Дварковічу ліст, у якім просіць урад разгледзіць магчымасць дзяржгарантыяў тураператарам у сувязі з прыпыненнем палётаў ў Егіпет.
Калі забарона на пералёты ў Егіпет будзе доўжыцця 2-3 месяцы, турыстычны бізнэс страціць каля 200 мільёнаў долараў.
6 лістапада расійскія ўлады вырашылі прыпыніць авіяпералёты ў Егіпет. Гэта звязана з авіякатастрофай, у якую 31 кастрычніка трапіў самалёт кампаніі “Кагалымавія”. Паводле адной з версіяў, лайнер быў узарваны ў паветры. Усе пасажыры і члены экіпажу, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Цяпер расійскія авіякампаніі толькі вывозяць турыстаў з Егіпта. Шэраг еўрапейскіх авіяперавозчыкаў таксама часова прыпынілі рэйсы ў гэтую краіну.

Белавія па-ранейшаму возіць пасажыраў у абодва кірункі.