Расійскія войскі ізноў атакуюць ускраіны Марыупаля

У Марыупалі тэрарысты зноў абстрэльваюць ускраіне горада. Атакуюць, у прыватнасці, блокпосты ўкраінскіх вайскоўцаў паблізу пасёлка Талакоўка.



7d4l.jpg

Пра гэта паведамляе карэспандэнт "5 канала" Таццяна Ігнатчанка. Таксама, па яе словах, у горадзе не працуе сувязь мабільнага аператара МТС.

Яна распавяла, што прыкладна ў 13:30 у накірунку пасёлка Заічанка пачаўся мінамётны абстрэл блокпоста, які знаходзіцца паблізу пасёлка Талакоўка. "Аператыўнай інфармацыі аб пацярпелых і загінулых пакуль няма, але абстрэл  ідзе да гэтага часу. Што да сітуацыі ў самім горадзе, то гукі абстрэлаў чуць на ўсходніх ўскраінах, у самім горадзе ўсё пакуль спакойна", — паведаміла карэспандэнт.

Таксама паступіла паведамленне ад новага старшыні Луганскай АГА Генадзя Маскаля. Паводле яго слоў, цяпер расійскія тэрарысты абстрэльваюць горад Шчасце і гуманітарны калідор для эвакуацыі цывільных насельніцтва, ужо ёсць забітыя і параненыя.

www.5.ua