Разбуральны ўраган “Партысія”, хуткасць ветру якога дасягае 400 кіламетраў у гадзіну, насоўваецца на Мексіку
Ураган пятай катэгорыі "Патрысія" на ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі ставіць рэкорды па хуткасці ветру, якая дасягае 325 кіламетраў у гадзіну з парывамі да 400 кіламетраў у гадзіну.

Reuters
Пра гэта паведамляе нацыянальная метэаралагічная служба лацінаамерыканскай краіны.
Пакуль "Патрысія" яшчэ не закранула тэрыторыю Мексікі, бо знаходзіцца за 250 кіламетраў ад порта Мансанільё. Аднак стыхія насоўваецца на мацярык з хуткасцю 19 кіламетраў у гадзіну, паведамляюць РИА Новости.
"Гэта будзе самы моцны ўраган, які за апошнія 50 гадоў біў па ціхаакіянскім узбярэжжы", — заявіў прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета на спецыяльнай нарадзе. Кіраўнік Мексікі прызначыў міністраў, адказных за сітуацыю з пераадоленнем магчымых катастрафічных наступстваў "Патрысіі" ў трох штатах, якія могуць больш за ўсе пацярпець.