Рэкордная за 7 гадоў колькасць расіян захацела змены прэзідэнта

Колькасць расійцаў, якія не жадаюць пераабрання Уладзіміра Пуціна на новы тэрмін, працягвае павялічвацца і ў лютым 2021 года дасягнула максімуму за амаль 7 гадоў.

xufirmbwx3fxtm68ye3lxrkrvwu8enfz.jpg


41% насельніцтва не хочуць бачыць Пуціна на чале дзяржавы пасля 2024 года, калі ў яго зноў мінае «другі тэрмін запар», паказала даследаванне праведзенае «Лявада-цэнтрам», піша АФН.

Паводле апытання, высновы якога прыводзяць «Адкрытыя медыя», за падаўжэнне ўлады Пуціна па-ранейшаму выступае большасць — 48%.

Аднак за апошнія тры гады доля такіх адказаў паменшылася на 19%. Тых, хто хоча змены кіраўніка, наадварот стала ўдвая больш: у 2017 годзе такі адказ давалі 19%.

Стомленасць назапасілася нават у лаяльнай аўдыторыі, каментуе вынікі намесьніца кіраўніка «Левада-цэнтра» Дзяніс Волкаў: «Многія ўхваляюць дзейнасць Пуціна, кажуць аб вялікіх заслугах, але ўсё-ткі ўжо трэба нешта іншае».

Дынаміку росту гэтай стомленасці можна было назіраць ужо з 2018 года, адзначае Волкаў: паступова на яе паўплывала і пенсійная рэформа, і агульнае падзенне ўзроўню жыцця, і эканамічныя наступствы каронавіруса.

Сярод мужчынскага насельніцтва супраць пераабрання Пуціна ўжо большасць — 48%. За новы тэрмін дзеючага кіраўніка выказаліся 42% апытаных мужчын.

Жанчыны больш лаяльныя: 53% хочуць, каб Пуцін заставаўся ў Крамлі, а змяніць яго жадаюць 35%.

Гаворачы пра жаданне бачыць іншага прэзідэнта, мужчыны часцей за ўсё кажуць пра стомленасць ад Пуціна: «Засядзеўся», «Надакучыў», «Ужо дастаткова», «Хопіць», «Час на пенсію» і г.д. Жанчыны апелююць да агульнага прынцыпу змяняльнасці ўлады.

Тыя ж, хто падтрымлівае новы тэрмін Пуціна, спасылаюцца на тое, што «пры ім стала лепш», у краіне — «стабільнасць» і «парадак», Пуцін «падняў краіну» і «імкнецца для людзей».

У параўнанні з 2020 годам павялічылася колькасць праціўнікаў чарговага тэрміну Пуціна сярод моладзі, якая ў найбольшай ступені выступае за перамены. Летась змены лідара жадалі 54% ва ўзросце 18-24 года і 48% сярод рэспандэнтаў ва ўзросце 25-39. Цяпер ва ўзроставай групе 18-24 гады за змену ўлады выступаюць ужо 57%, а ва ўзросце ад 25 да 39 гадоў 51%. Падтрымліваюць вылучэнне Пуціна на наступны тэрмін 31% і 39% адпаведна.