“Шын Фейн, галоўная партыя ірландскіх нацыяналістаў, перажывае не самыя лепшыя часы. Ужо чацвёрты сябар партыі, дэпутат гарадской рады Дубліна, выходзіць з фракцыі. Ім стаў
Кіліан Форд. Прычынамі такога свайго кроку ён назваў “адсутнасць змен унутры партыі і ўвогуле нежаданне рэформаў. У прынцыпе, калі б Кіліан не паклаў партыйны білет на стол, не
факт, што застаўся б у “Шын Фейн. Напярэдадні ён, насуперак рашэнню партыйнага кіраўніцтва, прагаласаваў за праект гарадскога бюджэту. Паводле новага бюджэту, сярод іншага
падвышаюцца камунальныя тарыфы для асоб, якія маюць нізкія заробкі. Такіх у Дубліне, дарэчы, 40 тысяч чалавек. Пасля дэмаршу Кіліана, старшыня дублінскага гаркаму “Шын Фейн
патрабаваў ад яго “ганаровай адстаўкі. “Наша партыя — не месца для кар’ерыстаў, — дадаў функцыянер. Цяпер Кіліану давядзецца выбіраць:
ці ўвайсці ў дэпутацкую групу былых сяброў “Шын Фейн, якія называюць сябе “незалежнымі, ці падацца ў іншую партыю. Блізкія да партыі лейбарыстаў крыніцы
сцвярджаюць, што ў хуткім часе Кіліан далучыцца ад іх фракцыі ў гарадскім савеце Дубліна.
Па матэрыялах “Irish Times (Ірландыя)
Ірландыя. Крызіс у партыі “Шын Фейн”
- Замежжа
- 18-01-2010
“Шын Фейн, галоўная партыя ірландскіх нацыяналістаў, перажывае не самыя лепшыя часы. Ужо чацвёрты сябар партыі, дэпутат гарадской рады Дубліна, выходзіць з фракцыі. Ім стаў
Кіліан Форд. Прычынамі такога свайго кроку ён назваў “адсутнасць змен унутры партыі і ўвогуле нежаданне рэформаў. У прынцыпе, калі б Кіліан не паклаў партыйны білет на стол, не
факт, што застаўся б у “Шын Фейн. Напярэдадні ён, насуперак рашэнню партыйнага кіраўніцтва, прагаласаваў за праект гарадскога бюджэту.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: