Румынія. Хто вінаваты ў смерці паэта?

З сенсацыйнай заявай выступіў Георге Фунар, кіраўнік нацыяналістычнай партыі «Вялікая Румынія». Ён знайшоў сапраўдную прычыну смерці аднаго з самых вядомых румынскіх паэтаў Міхая Эмінеску, як жыў у 1850–1889 гадах. Каб распавесці пра знаходку, Фунар склікаў спецыяльную прэс-канферэнцыю. Па словах Фунара, ва ўсім вінаватыя габрэі. Нейкі доктар габрэйскага паходжання свядома паставіў паэту фальшывы дыягназ — сіфіліс. Кліент паспрабаваў лячыцца, чым, аднак, толькі загубіў свой арганізм.

З сенсацыйнай заявай выступіў Георге Фунар, кіраўнік нацыяналістычнай партыі «Вялікая Румынія». Ён знайшоў сапраўдную прычыну смерці аднаго з самых вядомых румынскіх паэтаў Міхая Эмінеску, як жыў у 1850–1889 гадах. Каб распавесці пра знаходку, Фунар склікаў спецыяльную прэс-канферэнцыю. Па словах Фунара, ва ўсім вінаватыя габрэі. Нейкі доктар габрэйскага паходжання свядома паставіў паэту фальшывы дыягназ — сіфіліс. Кліент паспрабаваў лячыцца, чым, аднак, толькі загубіў свой арганізм. У фінале сустрэчы з журналістамі лідэр «Вялікай Румыніі» заклікаў габрэйскую грамаду прызнаць адказнасць за забойства «абсалютнага румына» (так называюць румынскія нацыяналісты Эмінеску). Палітолагі лічаць, што Фунар намагаецца за кошт антысеміцкай кампаніі прыцягнуць увагу грамадства да сваёй структуры. З-за эканамічнага крызісу давер да ўраду сярод выбаршчыкаў вельмі нізкі. На такім фоне нацыяналісты хацелі б стаць галоўнай партыяй апазіцыі.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)