Румынія. Выявілі апошняга інфарматара Чаўшэску
У Румыніі выявілі апошняга аплачанага інфарматара Секурытатэ (румынскі аналаг КДБ часоў Чаўшэску).
Паводле дакументаў, цяперашні акадэмік Мірча Папеску атрымаў ад спецслужбаў сацыялістычнай Румыніі грошы за два дні да падзення рэжыму Мікалае Чаўшэску. Яму выдалі 500 леяў за тое, што ён напісаў рапарт аб палітычных настроях сярод сваіх калегаў.
Самае цікавае, што ў гэты дзень уся Румынія ўжо ведала аб паўстанні і правале спробаў ваенных здушыць яго, аднак Папеску добрасумленна інфармаваў дзяржаўныя органы пра антыдзяржаўныя настроі.
Яшчэ больш незвычайнай выглядае далейшая біяграфія інфарматара. Пасля падзення камуністычнага ладу, Папеску зрабіў кар’еру як дэмакрат і ў 2000–2004 гадах займаў пасаду сенатара. Пасля працаваў як дырэктар Акадэміі медыцынскіх навук Румыніі.
Характэрна, што ў 2004 годзе Нацыянальны савет па вывучэнню архіваў Секурытатэ прызнаў, што медык не супрацоўнічаў з дзяржбяспекай, і выдаў яму пра гэта спецыяльную паперку.
Паводле румынскай прэсы