СААЗ лічыць верагодным заражэнне амікронам да сакавіка паловы еўрапейцаў

СААЗ прагназуе рэзкі рост заражэння амікронам у бліжэйшыя тыдні. Па словах дырэктара СААЗ у Еўрапейскім рэгіёне Ханса Клуге, прагноз заснаваны на дынаміцы заражэнняў каронавірусам за апошнія тыдні.

60342998_303.jpg

Больш за палову насельніцтва Еўропы можа заразіцца варыянтам каронавіруса "амікрон" ужо да сакавіка, падлічылі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). На прэс-канферэнцыі ў Капенгагене ў рэжыме анлайн ў аўторак, 11 студзеня, рэгіянальны дырэктар СААЗ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ханс Клуге (Hans Kluge) спаслаўся на высокія тэмпы прыросту выпадкаў заражэння каронавірусам за апошнія тыдні.

Паводле яго слоў, у першы тыдзень 2022 года ў рэгіёне зафіксавана больш за 7 мільёнаў новых інфіцыраваных, прычым гэты паказчык за два тыдні больш чым падвоіўся. "Пры такім рытме Інстытут паказчыкаў і ацэнкі здароўя (IHME) прагназуе, што ў бліжэйшыя 6-8 тыдняў амікронам заразяцца больш за 50 адсоткаў насельніцтва рэгіёну", — заявіў далей Клузе, спаслаўшыся на падлікі даследчага інстытута ў Вашынгтонскім універсітэце.

Паводле www.dw.com