Саудаўскія жанчыны ўпершыню пачалі кампанію за выбарныя пасады
Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі ўпершыню пачалі кампанію за выбарныя пасады ў мясцовыя органы ўлады, якія адбудуцца ў снежні гэтага года.
Таксама ўпершыню ў гісторыі гэтай краіны жанчыны змогуць прымаць удзел у выбарах у якасці выбаршчыкаў.
Гэта будуць трэція па ліку мясцовыя выбары ў Саудаўскай Аравіі, улады якой заснавалі гэтую практыку толькі ў 2005 годзе.
Свае кандыдатуры для ўдзелу ў выбарах зарэгістравалі каля 900 кандыдатаў-жанчын. Аднак, выконваючы строгія правілы палавой сегрэгацыі, жаночыя і мужчынскія кандыдаты не будуць адначасова
з'яўляцца на перадвыбарных мітынгах.
Паколькі жанчыны не маюць права адкрываць свой твар на публіцы, кандыдатам-мужчынам таксама забаронена публікаваць свае фатаграфіі на перадвыбарных агітацыйных матэрыялах.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі