СБУ у Кіеве затрымала двух братоў-украінцаў, якіх палічылі беларусамі
Яны падазраюцца ў супрацы са спецслужбамі.

СБУ паведаміла, што ў Кіеве затрымалі двух братоў.
Паводле Службы бяспекі Украіны, былі атрыманыя звесткі пра цесную супрацу затрыманых са спецслужбамі Расіі і Беларусі. СБУ сцвярджае, што затрыманыя – «прапагандысты, якія маюць прарасійскія і прабеларускія погляды».
Мяркуецца, што гаворка пра братоў Міхаіла і Аляксандра Канановічаў, якія кіравалі Валынскім рэгіянальным аб’яднаннем беларусаў.
Як паведамляюць беларускія актывісты ва Украіне, затрыманыя — украінцы, што падтрымліваюць Пуціна, Сталіна і Лукашэнку, яны не маюць дачынення да Беларусі.