СБУ заявіла пра доказы «распальвання міжнацыянальнай варожасці» Маскоўскім патрыярхатам
Падчас следчых дзеянняў у свяшчэннаслужыцеляў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) сабрана дастаткова доказаў фактаў распальвання міжнацыянальнай варожасці, заяўляюць у Службе бяспекі Украіны.
«Ператрусы і допыты, якія былі, праводзіліся ў рамках канкрэтных крымінальных вытворчасцей, якія адкрыты не сёння і не ўчора», — распавёў намеснік кіраўніка СБУ Віктар Кананенка на брыфінгу ў Кіеве ў чацвер.
Ён адзначыў, што ў ходзе гэтых ператрусаў былі канфіскаваныя матэрыялы, якія сведчаць аб правядзенні дзейнасці, накіраванай на распальваньне міжнацыянальнай варожасці.
«Гэта значыць, ёсць адпаведныя доказы. І падчас допытаў святароў таксама. Матэрыялы, якія намі канфіскоўваліся, размешчаны на сайце СБУ, — можаце самі паглядзець, з'яўляецца гэта законным ці проціпраўным. Я лічу, што, калі кажуць пра тое, што ёсць адна вера, а ўсе іншыя вернікі - гэта неканонично, раскольнікі - гэта абмежаванне іх правоў», — сказаў ён.
Паводле interfax.ru