СБУ адкрыла справу аб спробе захопу ўлады

Служба бяспекі, даследаваўшы матэрыялы з сервераў офіса партыі «Бацькаўшчына», якія канфіскаваныя пры ператрусе, адкрыла крымінальную вытворчасць па факце здзяйснення дзеянняў, накіраваных на захоп дзяржаўнай улады.



sbu2.jpg

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Максім Лянко ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».
«Сярод матэрыялаў, якія прысутнічаюць у следстве, ёсць дадзеныя, што пры планаванні гэтых акцый прадугледжваўся так званы сілавы варыянт іх развіцця, то бок такі варыянт, пры якім будзе ўжытая сіла да мітынгоўцаў, гэта выкліча шырокі рэзананс і падарве аўтарытэт дзеючай улады і прэзідэнта», - заявіў ён.
Лянко паведаміў, што на расследаванне СБУ спатрэбіцца два месяцы.
«Два месяцы адведзена крымінальна-працэсуальным кодэксам на правядзенне расследавання», - паведаміў начальнік ГСУ СБУ.
Як вядома, 31 студзеня ў МУС заявілі, што масавыя акцыі пратэсту ў Кіеве былі спланаваныя загадзя, рыхтаваўся сілавы варыянт развіцця падзей.
«Інфармацыя, якая змяшчаецца на выдаленых серверах, тычыцца дзейнасці ВА "Бацькаўшчына" і сведчыць пра тое, што масавыя акцыі пратэсту, якія пачаліся ў Кіеве 21 лістапада мінулага года, не былі стыхійнымі, а планаваліся загадзя», - сказаў намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення МУС Алег Гнаціў.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра серверы, канфіскаваныя 9 снежня 2013 на вул. Тураўскай ў Кіеве ў памяшканні, якое займае ТАА «АйЦі», у ходзе расследавання крымінальнай справы па факце махлярства. Тады былі канфіскаваныя кампутарная тэхніка і дакументы.
Гнаціў падкрэсліў, што сярод матэрыялаў следства «ёсць дадзеныя аб тым, што пры планаванні гэтых акцый прадугледжваўся так званы сілавы сцэнар развіцця».
«Гэта значыць, такі варыянт, пры якім будзе ўжытая сіла да мітынгоўцаў. Гэта выкліча шырокі рэзананс і падарве аўтарытэт дзеючай улады і прэзідэнта. Зараз атрыманыя матэрыялы накіраваны на экспертнае даследаванне для ўстанаўлення ў іх наяўнасці дзеянняў, накіраваных на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці захоп дзяржаўнай улады», - падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, толькі пасля гэтай экспертызы можна будзе адназначна сказаць, ці ёсць у гэтай інфармацыі склад злачынства арт. 109 Крымінальнага Кодэкса Украіны (дзеянні , накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці захоп дзяржаўнай улады).
Ён адзначыў, што калі ж гэта будзе ўстаноўлена, то далейшым расследаваннем справы будзе займацца Служба бяспекі Украіны.
Разам з тым, у партыі «Бацькаўшчына»  назвалі правакацыяй заяву МУС аб запланаваным характары ​​пратэстаў у Кіеве і адзначылі, што раней міліцыя наогул адмаўляла факт ператрусу ў офісе партыі па адрасе вул. Тураўская, 13, і канфіскацыю сервераў «Бацькаўшчыны», паведаміўшы, што ператрус ажыццяўляўся ў камерцыйнай арганізацыі па суседнім адрасе ў межах крымінальнай справы аб махлярстве.
«Узнікае лагічнае пытанне, якім чынам канфіскаваныя серверы камерцыйнай структуры па суседнім адрасе цяпер ператварыліся ў серверы «Бацькаўшчына», - дзівяцца ў партыі.

pravda.com.ua