
Фота ua.korrespondent.net
Пра гэта "5
каналу" паведаміў таварыш Дзям'яненка Юрый Юрчанка. Па словах афіцэра запасу,
камандзір батальёна знаходзіцца ў палоне ў Севастопалі.
Нагадаем, знайсці або па крайняй меры выйсці на сувязь з Дзям'яненка спрабуюць
ужо шосты дзень запар. Нядаўна ў СМІ з'яўлялася інфармацыя пра тое,
што Дзям'яненка знаходзіцца на тэрыторыі горада Севастопаля.
Пра тое, што Дзям'яненку трымаюць у камендатуры ў севастопалі паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый
Цімчук.
"Захапіўшыя ўкраінскага афіцэра акупанты без
усялякіх тлумачэнняў працягваюць утрымліваць яго ў сваіх засценках", — піша Цімчук .
Паводле яго інфармацыі,
украінскія дзяржструктуры спрабуюць весці перамовы з расійскім ваенным камандаваннем з патрабаваннем неадкладна выпусціць захопленага камандзіра. Аднак пакуль гэтыя перамовы не даюць
плёну.
Адначасова сваякі выкрадзенага афіцэра звярнуліся ў МЗС Украіны з
просьбай пачаць працу па вызваленні Дзям'яненкі.
" Пра пачатак такой працы з боку ўкраінскіх дыпламатаў пакуль не вядома", — адзначыў Цімчук.
Нагадаем, што ў пятніцу з крымскага палону ўжо было вызвалена пяць украінскіх афіцэраў. Чакалася, што ў гэтай групе будзе і Дзям'яненка, але капітан другога рангу застаўся ў палоне, яго тэлефон адключаны.
"Дзям'яненка з той катэгорыі, у якой я абсалютна ўпэўнены, што ён — патрыёт Украіны, спецыяліст, і ён нязломны. Ён з ЦІПсА — Цэнтра інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Думаю, адна з прычын, чаму ён не вызвалены, — яго прынцыповая пазіцыя ", — сказаў у каментары "Украінскай праўдзе" міністр абароны Ўкраіны Уладзіслаў Селязнёў.