Швецыя. Піратаў-дэпутатаў стала больш

З 1 снежня ўдвая павялічылася прадстаўніцтва шведскай Партыі піратаў у Еўрапейскім парламенце. Нагадаем, што Партыя піратаў змагаецца супраць камерцыялізацыі інтэрнэту і за адмену аўтарскіх правоў ды магчымасць карыстацца бясплатна праграмамі. У чэрвені на выбарах у Еўрапарламент шведскія “піраты зрабілі сенсацыю — атрымалі 7 працэнтаў галасоў. Гэта дазволіла ім адправіць у Брусель свайго дэпутата, які, праўда, далучыўся да фракцыі Зялёных. Аднак дзякуючы Лісабонскай канстытуцыі ЕС з 1 снежня шведская квота ў Еўрапарламенце павялічылася.

З 1 снежня ўдвая павялічылася прадстаўніцтва шведскай Партыі піратаў у Еўрапейскім парламенце. Нагадаем, што Партыя піратаў змагаецца супраць камерцыялізацыі інтэрнэту і за адмену аўтарскіх правоў ды магчымасць карыстацца бясплатна праграмамі. У чэрвені на выбарах у Еўрапарламент шведскія “піраты зрабілі сенсацыю — атрымалі 7 працэнтаў галасоў. Гэта дазволіла ім адправіць у Брусель свайго дэпутата, які, праўда, далучыўся да фракцыі Зялёных. Аднак дзякуючы Лісабонскай канстытуцыі ЕС з 1 снежня шведская квота ў Еўрапарламенце павялічылася. “Піраты атрымалі яшчэ адзін мандат. Яго ўладальнікам стала Амелія Андэрсдотэр, студэнтка універсітэта горада Лунд. Ёй усяго 22 гады. Такім чынам, яна стала самым маладым дэпутатам Еўрапарламента. Сама дэпутатка кажа, што больш за ўсё ўражаная сваім новым заробкам. Раней яна атрымлівала не больш за 800 еўра ў месяц, а цяпер як парламентарый — прыкладна 8 тысяч.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)