Швейцарыя. Альпійскі імперыялізм
Некалькі месяцаў таму Саюз дэмакратаў цэнтрыстаў нечакана прапанаваў анексаваць па перыметру швейцарскай мяжы тэрыторыі Францыі, Германіі і Аўстрыі. За кошт узбуйнення насельніцтва, па словах аўтараў ідэі, Швейцарыі вырасла б да 24 мільёнаў, а сам край стаў бы значным рэгіянальным палітычным гульцом. Ідэя выклікала смех. Аднак цяпер да той заявы ставяцца больш сур’ёзна. Газета Die Weltwoche правяла апытанне насельніцтва ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Швейцарыяй і канстатавала, што экспансіянісцкія забабоны цэнтрысцкіх дэмакратаў вельмі падабаюцца тубыльцам.
Некалькі месяцаў таму Саюз дэмакратаў цэнтрыстаў нечакана прапанаваў анексаваць па перыметру швейцарскай мяжы тэрыторыі Францыі, Германіі і Аўстрыі. За кошт узбуйнення насельніцтва, па словах
аўтараў ідэі, Швейцарыі вырасла б да 24 мільёнаў, а сам край стаў бы значным рэгіянальным палітычным гульцом. Ідэя выклікала смех. Аднак цяпер да той заявы ставяцца больш сур’ёзна. Газета
Die Weltwoche правяла апытанне насельніцтва ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Швейцарыяй і канстатавала, што экспансіянісцкія забабоны цэнтрысцкіх дэмакратаў вельмі падабаюцца тубыльцам. Пятая калона
Швейцарыі складае ад 48 працэнтаў (французская правінцыя Верхняя Савойя) да 52 ( нямецкая зямля Баден – Вюмтемберг). Галоўнае, што падабаецца суседзям ў Швейцарыі – добрыя заробкі і
базавая дэмакратыя. Між тым аўтары канцэпцыі Вялікай Швейцарыі ўжо будуюць напалеонаўскія планы – ствараць прашвейцарскія партыі ў ФРГ і Францыі. Дарэчы ў іх з’явіліся
саюзнікі ў Францыі – сепаратысты з Савойскай лігі, якія жадаюць аднавіць дзяржаву Савойя, якую Напалеон Трэці анексіраваў ў 1860-ым годзе.
Па матэрыялах La Figaro (Францыя)