Швейцарыя. Феміністкі не забаранялі мінарэты

Швейцарскія феміністкі выратавалі свой твар. Лічылася, што менавіта галасы жанчын прагрэсіўных поглядаў забяспечылі на нядаўнім рэферэндуме перамогу тых, хто выступаў за забарону будаўніцтва ў краіне мінарэтаў. Нагадаем, што па выніках усенароднага апытання ў Швейцарыі, тут забаронена будаўніцтва новых мінарэтаў. Палітолагі, не доўга думаючы, усю адказнасць за такі вынік усклалі на жанчын. Феміністкі нібы падтрымалі забарону, паколькі пабачылі ў ісламскай рэлігіі элементы прыгнёту жанчын.

Швейцарскія феміністкі выратавалі свой твар. Лічылася, што менавіта галасы жанчын прагрэсіўных поглядаў забяспечылі на нядаўнім рэферэндуме перамогу тых, хто выступаў за забарону будаўніцтва ў краіне мінарэтаў. Нагадаем, што па выніках усенароднага апытання ў Швейцарыі, тут забаронена будаўніцтва новых мінарэтаў. Палітолагі, не доўга думаючы, усю адказнасць за такі вынік усклалі на жанчын. Феміністкі нібы падтрымалі забарону, паколькі пабачылі ў ісламскай рэлігіі элементы прыгнёту жанчын. Такая думка была вельмі папулярная ў Швейцарыі, пакуль на мінулым тыдні салідная сацыялагічная кампанія Vox-Analyse не апублікавала вынікі сваіх даследаванняў. Пасля апытання 1800 жанчын, якія належаць да левых і фемінісцкіх колаў, сацыёлагі заявілі, што ідэю забароны мінарэтаў у краіне падтрымалі максімум 16 працэнтаў альпійскіх феміністак. Больш таго, 80 працэнтаў з апытаных, па іх словах, выступілі супраць ідэі забароны. Хто ў такім разе забараніў мінарэты ў Швейцарыі? Той жа Vox-Analyse сцвярджае, што ініцыятары рэферэндуму дамагліся перамогі дзякуючы галасам прадстаўнікоў сярэдняга класу, якія з’яўляюцца актыўнымі вернікамі пратэстанцкай і каталіцкай царквы.
Па матэрыялах “Taheszeitung (Германія)