Сікорскі: Польшча адчувае сябе менш бяспечна

Міністар замежных справаў Польшчы даў інтэрвію тэлеканалу CNN. 



s_korsk_.jpg

"Узровень нашай занепакоенасці расейскімі дзеяннямі павялічыўся, таму мы павінны пераканацца, што ўсходні фланг NATO будзе ўзмоцнены", — заявіў міністр замежных справаў Польшчы ў інтэврію CNN.

Паводле Сікорскага, уведзеныя на мінулым тыдні супраць Расіі санкцыі “звернуць увагу Уладзіміра Пуціна” і насуперак таму, што думаў расійскі прэзідэнт, даказваюць, што “Захад існуе як маральная супольнасць”.

Р. Сіскорскі адзначыў: "Да гэтай пары расійскія ўлады лічылі, што заўсёды змогуць разыгрываць нас адзін супраць другому і што мы няздольныя дзейнічаць разам. Санкцыі Захаду — гэта першы знак таго, што мы здольныя".

Міністр дадаў, што Расія для Польшчы з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам, а гэта азначае, што і страты ад санкцый будуць немалыя. Але Сікорскі зазначыў, што ў Еўрасаюза не было іншага выхаду, бо Еўропа не можа моўчкі глядзець на тое, як Расія ўпершыню пасля Другой сусветнай вайны анексіруе тэрыторыю свайго суседа і пастаўляе зброю сепаратыстам на ўсходзе Украіны.

На жаль, дзеянні Расіі ва Украіне спрычыняюцца да таго, што мы адчуваем сябе менш бяспечна. Адзін з нашых суседзяў — Расія — вядзе гібрыдную вайну супраць іншага нашага суседа, — дадаў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

www.radyjo.net