Мінабароны заяўляе: Мінамёты ў Гомелі беларускія, перамяшчаюцца планава
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Мінабароны Беларусі Андрэй Шубадзёраў.
![minamioty_0408.jpg minamioty_0408.jpg](/img/v1/news/full/minamioty_0408.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сацыяльных сетак
Нагадаем, што прыбыццё ў Гомель цягніка з мінамётнымі ўстаноўкамі было адзначана ўкраінскай разведкай і выклікала занепакоеную рэакцыю ў Кіеве. Фатаздымкі эшалона да іншых збораў вайсковай тэхнікі ў Гомелі з'явіліся таксама ў сацыяльных сетках.
Шубадзёраў паведаміў, што заўважаны ў Гомелі эшалон з мінамётамі — "гэта было планавае перасоўванне тэхнікі ўнутры Беларусі", інфармуе nn.by.
euroradio.fm