У Беларусь з Расіі прыбыў эшалон з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі

«У Рэспубліку Беларусь, у горад Гомель на чыгуначную станцыю «Паўночны» учора прыбыў расійскі ваенны эшалон з 65 платформамі з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі», — аб гэтым заявіў кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэя Лысенка падчас брыфінгу.



samachodki.jpg

Паводле яго словаў, ноччу 3 жніўня праз некантралюемыя ўчасткі мяжы з боку РФ пераправіліся 10 танкаў, якія зараз рухаюцца ў бок Данецка.
Ён таксама паведаміў, што ў Бялоўскі і Суджанскі раёны Курскай вобласці перакінутая брыгада верталётных падраздзяленняў Узброеных сілаў Расіі.
Каля вёскі Белая Бярозка Бранскай вобласці сканцэнтравана 34 адзінкі ваеннай бронетэхнікі РФ з нанесенай сімволікай міратворчага вайсковага кантынгенту.

pravda.com.ua