Сітуацыя каля Кіеўскай рады стабілізавалася: "Беркут" спыніў напад [відэа]

Стабілізавалася сітуацыя каля сталічнай мэрыі. Аўтобусы з «Беркутам» ад'ехалі ад уваходу ў КГГА. Пасля гэтага пратэстоўцы часткова разблакавалі ўваход у будынак.

 



bierkut_shturmuje_meryju.jpg

Штурм мэрыі. Фота "5 канала"

Мітынгоўцы асцерагаюцца паўтарэння спробы штурму, таму не хочуць цалкам разбіраць барыкады ўнутры будынка. Таму значная колькасць людзей застаецца яшчэ і ўнутры памяшкання. Адзначым, каля 9 раніцы тры аўтобусы з «Беркутам» заблакавалі ўваход у КГГА. Праваахоўнікі пайшлі на штурм. З верхніх паверхаў на іх плюхнулі ваду і закідалі бутэлькамі з вадой. «Беркутаўцы» ўжылі слёзатачывы газ, але ў рэшце рэшт пад ціскам мітынгоўцаў былі вымушаны адступіць.