Скотлэнд-Ярд абвінаваціў Расію ў датычнасці да смерці Літвіненкі (ВІДЭА)
Адвакат Рычард Хоруэл, які прадстаўляе брытанскае следства ў справе аб забойстве Аляксандра Літвіненкі, абвінаваціў расійскія ўлады ў датычнасці да атручвання былога афіцэра ФСБ.

"Тым ці іншым чынам расійская дзяржава ўдзельнічала ў забойстве Літвіненкі", — канстатаваў Хоруэл у сваёй фінальнай заяве на слуханнях у Высокім судзе Лондана.
Адвакат растлумачыў, што пад выразам "тым ці іншым чынам" ён мае на ўвазе, што ў расійскіх уладаў быў не адзін, а шмат матываў жадаць смерці Літвіненкі, і яго забойства не магло адбыцца без удзелу дзяржаўных органаў Расіі. У непасрэдным выкананні злачынства Хоруэлл абвінаваціў былога супрацоўніка ФСБ, цяпер дэпутата Дзярждумы Расіі Андрэя Лугавога і расійскага прадпрымальніка Дзмітрыя Коўтун.
"Нават гарачыя прыхільнікі канспіралогіі не маглі не прызнаць, што сляды палонія звязваюць Літвіненку толькі з Лугавым і Коўтунам", — растлумачыў адвакат.
На думку Скотлэнд-Ярда, доказы цалкам пацвярджаюць віну Лугавога і Коўтуна, у той час як сведчанняў, што выклікалі б давер, аб магчымым дачыненні да злачынства іншых асоб следствам не выяўлена.
Коўтун і Лугавы адпрэчваюць усе абвінавачванні на свой адрас. Расійскія ўлады таксама неаднаразова адпрэчвалі любую датычнасьць да злачынства. Адкрытыя слуханні па справе аб забойстве Літвіненкі завершацца ў пятніцу выступленнямі адваката сям'і Літвіненкі Бэна Эмерсана і дарадцы дазнання Робіна Тама.
Карэспандэнт тэлеперадачы Бі-бі-сі "Ньюзнайт" Рычард Уотсан некалькі месяцаў высвятляў падрабязнасці гэтага заблытанага забойства, якія сталі вядомыя дзякуючы расследаванню.
Аляксандр Літвіненка быў атручаны радыеактыўным палоніем у лістападзе 2006 года і памёр у шпіталі праз тры тыдні.