Усе навучэнцы ўсіх адукацыйных устаноў Славакіі павінны кожны панядзелак пачынаць навучальны тыдзень са спявання нацыянальнага гімна. Ім мусяць падпяваць таксама настаўнікі і прафесура. У кожным
класе (уключаючы дзіцячыя садкі) павінен вісець нацыянальны сцяг і тэкст гімна. Гэта патрабаванні Закона аб абароне нацыянальных сімвалаў, які быў прапанаваны Нацыянальнай славацкай партыяй. Паколькі
ад яе галасоў залежыць прыняцце законапраектаў, сацыял-дэмакраты, што зараз кіруюць краінай, ахвотна пайшлі нацыяналістам насустрач. Закон быў праведзены праз парламент і падпісаны прэзідэнтам. Між
тым, супраць закона паўстала апазіцыя. Найперш, гэта венгры — самая вялікая этнічная меншасць у краіне (10 працэнтаў насельніцтва). З венграмі салідарныя… настаўнікі, перш за ўсё
выкладчыкі ВНУ. На іх думку, фармальнае выкананне гімна хутчэй дыскрэдытуе сімвалы краіны. Гэтаму ёсць прыклад: у 1940–1950-я гады ў навучальных установах існаваў рытуал, падчас якога
скандзіравалі прывітанне Сталіну. Магчыма, лёс супярэчлівага закона вырашаць вынікі парламенцкіх выбараў у чэрвені. Калі статус-кво ў парламенце захаваецца, нацыянальныя меншасці чакае новы ўдар.
Нацыяналісты ўжо заявілі пра намер выдаць правільны школьны падручнік гісторыі краю.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)
Славакія. Выкладчыкі вну не жадаюць спяваць гімн
- Замежжа
- 16-04-2010
Усе навучэнцы ўсіх адукацыйных устаноў Славакіі павінны кожны панядзелак пачынаць навучальны тыдзень са спявання нацыянальнага гімна. Ім мусяць падпяваць таксама настаўнікі і прафесура. У кожным
класе (уключаючы дзіцячыя садкі) павінен вісець нацыянальны сцяг і тэкст гімна. Гэта патрабаванні Закона аб абароне нацыянальных сімвалаў, які быў прапанаваны Нацыянальнай славацкай партыяй. Паколькі
ад яе галасоў залежыць прыняцце законапраектаў, сацыял-дэмакраты, што зараз кіруюць краінай, ахвотна пайшлі нацыяналістам насустрач. Закон быў праведзены праз парламент і падпісаны прэзідэнтам.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: