Славакія выслала расійскага дыпламата. Яго западозрылі ў шпіянажы
Славакія выслала расійскага дыпламата, заявіў прэм'ер-міністр краіны Петэр Пелегрыні. Яго западозрылі ў шпіёнскай дзейнасці.
Па словах Пелегрыні, дыпламата абвясцілі персонай нон-грата 22 лістапада, пасля чаго на працягу 48 гадзін ён пакінуў краіну.
У пасольстве Расіі ў Славакіі заявілі, што каментаваць тое, што адбылося не будуць, паведамляе «Медуза».
Славакія была адной з нямногіх краін Еўропы, якія ў сакавіку 2018 года не далучыліся да маштабнай высылкі расійскіх дыпламатаў з-за падазрэнняў у датычнасці Расіі да атручвання Сяргея Скрыпаля.
Як удакладняе «Новая газета», дыпламата западозрылі ў шпіёнскай дзейнасці супраць Славакіі і НАТА. Па звестках выдання, Пелегрыні удакладніў, што інфармацыю аб шпіянажы атрымаў ад ваеннай выведкі. Прэм'ер-міністр дадаў, што з Расіяй склаліся «стандартныя адносіны», і Браціслава будзе няўхільна выконваць свае абавязацельствы перад НАТА і Еўрасаюзам.