СМІ: баявікі пацвердзілі гібель кіраўніка «Ісламскай дзяржавы»
Баявікі тэрарыстычнай групоўкі ІД абвесцілі пра гібель кіраўніка арганізацыі Абу Бакра аль-Багдадзі. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Ас-Сумары» са спасылкай на мясцовую крыніцу ў іракскай правінцыі Найнава.
![скрыншот з youtube.com скрыншот з youtube.com](/img/v1/images/abu_bakr_al_bagdadi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
скрыншот з youtube.com
Паводле ягоных словаў баявікі ІД выступілі з кароткай заявай, у якой паведамілі пра смерцт свайго лідэра Абу Бакра аль-Багдадзі, а таксама назвалі імя «новага халіфа».
Раней іранскія СМІ распаўсюдзілі здымкі, якія пацвярджаюць смерць аль-Багдадзі. У сярэдзіне чэрвеня ў Мінабароны РФ паведамілі, што напрыканцы траўняў Сірыі ў выніку расійскага авіяўдара, паводле папярэдніх дадзеных, быў знішчаны кіраўнік ІД і яшчэ 300 баявікоў.
TUT.BY