СМІ: дзясяткі тысяч мігрантаў добраахвотна пакінулі Нямеччыну
Згодна з нямецкай прэсай, 55 тысяч мігрантаў добраахвотна пакінулі Нямеччыну ў гэтым годзе і вярнуліся на радзіму. Аб гэтым піша газета Sueddeutsche Zeitung са спасылкай на дадзеныя федэральнага ўпраўлення па справах бежанцаў і міграцыі Германіі.
Па дадзеных газеты, большая частка з тых мігрантаў, хто пакінуў краіну — гэта выхадцы з Заходніх Балкан, у якіх не было шанцу атрымаць статус бежанца ў краіне. Такім чынам яны змаглі пазбегнуць дэпартацыі і забароны на ўезд у Нямеччыну, якая накладаецца ў гэтым выпадку.
Пры гэтым усяго ў 2016 годзе з Германіі былі дэпартаваныя 25 тысяч чалавек.
З ліку тых, хто з'ехаў добраахвотна, 15 тысяч чалавек апынуліся выхадцамі з Албаніі. Таксама яшчэ па 5 тысяч чалавек добраахвотна вярнуліся ў Сербію, Ірак і Косава.
Па дадзеных Sueddeutsche Zeitung, павялічылася колькасць людзей, якія жадаюць добраахвотна вярнуцца ў Афганістан, Іран і Ірак. У гэтым годзе, напрыклад, у Афганістан з Германіі вырашылі вярнуцца больш за 3,2 тысячы чалавек — гэта ў 10 разоў больш, чым год таму.
Збольшага рост жадаючых пакінуць Нямеччыну звязаны з тым, што ўрад у выпадку добраахвотнага ад'езду выплачвае сем'ям мігрантаў кампенсацыі, уключаючы транспартныя выдаткі.
У снежні гэтага года стала вядома, што ўрад выдаткуе 150 млн еўра ў бліжэйшыя тры гады на праграму па вяртанні мігрантаў на радзіму. У год урад будзе марнаваць каля 50 млн еўра на дапамогу мігрантам, якія не змаглі атрымаць статус бежанца.
У Германію за апошнія паўтара года прыбылі больш за мільён імігрантаў. У адным толькі 2015 годзе 900 тысяч чалавек падалі прашэнні на атрыманне статусу бежанца.
Паводле bbc.com