Грэцыя: «непаўнагадовыя» мігранты заліваюць грэцкія выспы

Расце колькасць чалавек, якія выдаюць сябе за непаўнагадовых, але насамрэч такімі не з'яўляюцца.

PAP/EPA/JESSICA GOW

PAP/EPA/JESSICA GOW


Усё больш мігрантаў, якія прыбываюць у Грэцыю, сцвярджаюць, што яны непаўнагадовыя. Службы, якія рэгіструюць уцекачоў, не ў стане акрэсліць іх узрост і запісваюць так, як скажуць мігранты. У выніку яны могуць разлічваць на іншае стаўленне, але адначасова гэта ўяўляе сабой пагрозу сапраўдным непаўнагадовым.
У Грэцыі знаходзіцца каля 2,5 тысяч непаўнагадовых мігрантаў без апекуноў. Амаль палова з іх чакае размяшчэння ў спецыяльных цэнтрах, дзе ім запэўняць адпаведную ахову. Праходзіць акцыя пошуку сямей, якія хацелі б прыняць непаўнагадовых мігрантаў.
Функцыянеры службаў бяспекі на Лесбас звяртаюць увагу, што расце колькасць чалавек, якія выдаюць сябе за непаўнагадовых, але насамрэч такімі не з'яўляюцца. Дзякуючы гэтаму, напрыклад, у выпадку здзяйснення злачынства яны атрымліваюць меншыя кары. Паколькі трапляюць у месцы, дзе знаходзяцца непаўнагадовыя, то могуць быць для іх небяспечнымі.
Праблемай таксама з'яўляецца тое, што асобы, якія апошнімі тыднямі прыбываюць на грэцкія выспы, гэта выключна эканамічныя мігранты і сярод іх усё больш афрыканцаў. Перад Калядамі на Лесбас трапілі нават мігранты з Кубы, Вэнэсуэлы, Дамініканы і Чылі.
radyjo.net