СМІ: Трамп даў чатыры месяцы на вывад салдат з Сірыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся даць вайскоўцам каля чатырох месяцаў для вываду амерыканскага вайсковага кантынгенту з Сірыі. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі.

0259206e_3059_4564_a0d2_897577dfd0fe_w1023_r1_s.jpg

Напярэдадні сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што Трамп вырашыў запаволіць сыход вайскоўцаў з Сірыі. Тады сенатар не назваў ніякіх тэрмінаў.
19 снежня прэзідэнт ЗША абвясціў аб вывадзе амерыканскіх вайскоўцаў з Сірыі на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Трамп тады сказаў, што амерыканскія салдаты атрымалі перамогу над тэрарыстычнай групоўкай "Ісламская дзяржава". Гэты крок выклікаў крытыку, як з боку саюзнікаў ЗША, так і ў Кангрэсе. Міністр абароны Джэймс Мэціс падаў у адстаўку.
Па дадзеных CNN, Трамп змяніў пазіцыю па пытанні вываду войскаў пасля візіту на амерыканскую ваенную базу ў Іраку на мінулым тыдні. Ваеначальнікі пераканалі прэзідэнта ў тым, што джыхадзістаў да канца не перамаглі.
Паводле svoboda.org