СМІ: У руінах Масула знайшлі парэшткі 2650 чалавек
У Масуле разбіраюць завалы жылых дамоў. Гэта пачалі рабіць з ліпеня, калі горад быў вызвалены ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы»
У іракскім Масуле з-пад руін жылых дамоў дасталі целы 2650 мірных жыхароў, якія загінулі ў ходзе баёў паміж урадавымі войскамі і баевікамі ІД.
Пра гэта паведамляе “Anadolu” са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення аховы здароўя горада.
Разбор завалаў у Масуле пачалі яшчэ 10 ліпеня, калі горад быў вызвалены ад баевікоў. За два месяцы былі знойдзены целы 2650 загінуўшых. Большасць з іх пражывалі ў заходніх раёнах горада, дзе вяліся найбольш актыўныя баявыя дзеянні.
Работы па пошуку цел загінулых працягваюцца.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ІД кантралюе ў Іраку толькі адзін горад.
Паводле Корреспондент.net