СМІ: Меркель прыстрашыла Пуціна альянсам ЗША і Еўропы

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падчас візіту ў Маскву 10 мая вылучыла прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ультыматум па выкананні Мінскіх пагадненняў і мірнага ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.



merkel_putin1.jpg

Пра гэта паведамляе «Апостраф» са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах.

Па словах суразмоўцы выдання, у мінулым годзе ЗША аддалі ініцыятыву Германіі ў пытанні ўрэгулявання канфлікту Украіны і Расіі. Амерыканскі бок спадзяваўся, што Меркель ўдасца хутка вырашыць спрэчныя пытанні.

Цяпер жа, сцвярджае крыніца, незадаволеныя ходам падзей амерыканцы фактычна паставілі канцлеру ФРГ ультыматум: калі значнага паляпшэння сітуацыі не адбудзецца ў бліжэйшай будучыні, па РФ трэба будзе прыняць куды больш жорсткія меры.

Менавіта з гэтым пасланнем, адзначыў суразмоўца, Меркель прыязджала ў Маскву.

«Там яна прамым тэкстам сказала Пуціну: «Валодзя, калі ты не адумаешся і не пачнеш выконваць умовы Мінскіх пагадненняў, Еўропа і ЗША створаць магутны антырасійскі альянс і ўзмоцняць ціск на Расію. Калі ж пагодзішся «аддаць» так званыя ЛНР і ДНР ў склад Украіны, мы будзем гатовыя аслабіць па Расіі санкцыі і пачнем вяртацца да нармальных адносін», — дадала крыніца.

Пры гэтым многія эксперты лічаць, што Пуцін гатовы пакінуць Данбас, але на сваіх умовах.