СМІ ЗША апублікавалі відэа, як з СБУ вывозяць зброю, з якой расстралялі Майдан

У ЗША апублікавалі відэа з двара СБУ, на якім бачна, як байцы ў абмундзіраванне вывозяць зброю з ведамства. Амерыканскае выданне піша, што відэа знятае ў двары СБУ 20-га і 21-га лютага.



383964704.jpg

Відэа апублікавала амерыканскае выданне "The Daily Beast", якое раней таксама выклала на сваім сайце фота са снайперамі, што ў двары СБУ рыхтаваліся да стральбы на Майдане.

Выданне піша, што на відэа, якое дапаўняе папярэднюю публікацыю, байцы спецпадраздзялення "Альфа". "На першы кадрах — супрацоўнікі групы "Альфа" і падраздзяленняў МУС, з жоўтымі павязкамі, у чорных камбінезона і зялёных тактычных камізэльках. Яны нясуць скрыні з боепрыпасамі. На наступных кадрах — двое мужчын хутка ідуць праз двор. Адзін з іх нясе тры вінтоўкі", — піша выданне.

Усю зброю байцы пагрузілі ў фургон, на якім потым кудысьці з'ехалі. Выданне са спасылкай на актывістаў Майдана піша, што на відэа — "спроба СБУ пазбавіцца боепрыпасаў і зброі, з якой стралялі ў пратэстуючых".

Пры гэтым выданне падкрэслівае, што спрабуе "асцярожна публікаваць матэрыялы", паколькі "простыя ўкраінцы", якія далі відэа і фота, баяцца за сваё жыццё. Нагадаем, што раней амерыканскія СМІ апублікавала фота снайпераў, што рыхтаваліся да расстрэлу на Майдане.

НЧ паводле tsn.ua