Сноўдэн афіцыйна папрасіўся ў Расію

Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн афіцыйна запытаў часовага прытулку ў Расіі. Адпаведныя дакументы ён перадаў у аўторак прадстаўніку Федэральнай міграцыйнай службы ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева.Сноўдэн, якога ў ЗША абвінавачваюць у шпіянажы і крадзяжы дзяржуласнасці за публікацыю сакрэтных матэрыялаў, знаходзіцца тут з 23 чэрвеня. 



snoudien1.jpg

 Па словах расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, Сноўдэн прыбыў без запрашэння і застаецца заблакаваны амерыканскімі ўладамі:
«З самага пачатку мы яму прапанавалі, калі захочаце застацца — калі ласка. Але вы павінны спыніць сваю палітычную дзейнасць. У нас ёсць пэўныя адносіны са Злучанымі Штатамі, і мы не хочам, каб вы сваёй дзейнасцю наносілі шкоду нашым адносінам з ЗША. Як толькі будзе магчымасць яму куды-небудзь пераехаць, спадзяюся, ён гэта зробіць. А ўмовы прадастаўлення палітычнага прытулку яму знаёмыя», — распавёў Пуцін на сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі «Гоглангд-2013».
Паводле інфармацыі расійскай прэсы, разгляд заяўкі Сноўдэна зойме максімум тры месяцы. Гаворка ідзе аб часовым прытулку, які выдаецца тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння.
euronews