Іспанія. ЕТА будзе думаць да восені

Два прадстаўнікі падпольная тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА, якая змагаецца за незалежнасць Краіны Баскаў вайсковымі сродкамі, далі інтэрв’ю газеце «Gara». Яны заявілі, што нягледзячы на апошнія рэпрэсіі працягнуць вайну з Мадрыдам і на пачатку восені, па выніках цяперашняй палемікі ўнутры арганізацыі, прадставяць новую тактыку барацьбы за незалежнасць краю. Змена стратэгіі, безумоўна, звязаная з апошнім зменамі канфігурацыі палітычных сіл у Краіне Баскаў. Пасля выбараў у сакавіку ўрад аўтаноміі ўпершыню за трыццаць гадоў узначалілі сацыялісты.

Два прадстаўнікі падпольная тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА, якая змагаецца за незалежнасць Краіны Баскаў вайсковымі сродкамі, далі інтэрв’ю газеце «Gara». Яны заявілі, што нягледзячы на апошнія рэпрэсіі працягнуць вайну з Мадрыдам і на пачатку восені, па выніках цяперашняй палемікі ўнутры арганізацыі, прадставяць новую тактыку барацьбы за незалежнасць краю. Змена стратэгіі, безумоўна, звязаная з апошнім зменамі канфігурацыі палітычных сіл у Краіне Баскаў. Пасля выбараў у сакавіку ўрад аўтаноміі ўпершыню за трыццаць гадоў узначалілі сацыялісты. Былая ўрадавая Нацыянальная баскская партыя сышла ў апазіцыю і зараз спрабуе эксплуатаваць вобраз нацыяналістаў. Сектар грамадства, які падтрымліваў ЕТА, раскалоўся. Другім моцным ударам па пазіцыях прыхільнікаў ЕТА стаў поспех левай нацыяналістычнай партыі «Arala», якая выступае за прыпыненне тэрарызму як сродку дасягнення незалежнасці. Сыходзячы з лексікону заяў сяброў ЕТА, думаецца, што іх новая праграма наўрад ці атрымае шырокую падтрымку. Так, цяперашні ўрад аўтаноміі яны называюць «урадам іспанскіх фашыстаў», хаця самі сацыялісты былі забароненыя ў часы дыктатуры Франка. Міністр унутраных спраў Іспаніі назваў заяву ЕТА «бессэнсоўнай». Па яго словах, адзінае, што ён можа сказаць, гаварылася ім і раней: ЕТА павінна скласці зброю.