Іспанія. Каталонцы правялі рэферэндум аб незалежнасці
Рэферэндум, праўда, быў сімвалічны і адбыўся толькі ў гарадку Арэніс дэ Мунт, які знаходзіцца недалёка ад Барселоны. Тут жывуць 2 671 чалавек, якія маюць права голасу. 2 569 з іх прыйшлі на ўчасткі для галасавання. Пасля падліку галасоў выявілася, што 96 працэнтаў з тых, хто прынялі ўдзел у плебісцыце, падтрымалі ідэю незалежнай каталонскай дзяржавы (па-каталонску Estat Català, якая, у сваю чаргу, павінна стаць сябрам Еўрасаюза). Напярэдадні Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў муніцыпалітэту праводзіць галасаванне ў ратушы Арэніс дэ Мунт.
Рэферэндум, праўда, быў сімвалічны і адбыўся толькі ў гарадку Арэніс дэ Мунт, які знаходзіцца недалёка ад Барселоны. Тут жывуць 2 671 чалавек, якія маюць права голасу. 2 569 з іх прыйшлі на
ўчасткі для галасавання. Пасля падліку галасоў выявілася, што 96 працэнтаў з тых, хто прынялі ўдзел у плебісцыце, падтрымалі ідэю незалежнай каталонскай дзяржавы (па-каталонску Estat
Català, якая, у сваю чаргу, павінна стаць сябрам Еўрасаюза). Напярэдадні Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў муніцыпалітэту праводзіць галасаванне ў ратушы Арэніс дэ Мунт. Скрыні
для галасавання перанеслі ў суседнюю царкву. Супраць рэферэндуму таксама выступілі дзве вядучыя іспанскія партыі — сацыялісты і кансерватары. А вось мэр-сацыяліст Барселоны назваў падзею ў
Арэніс дэ Мунт дробяззю, якая не вартая ніякай увагі. Нарэшце, супраць ідэі ўсенароднага апытання ў асобна ўзятым гарадку выступілі ультраправыя. Кіраўніцтва партыі Фалангі накіравала ў горад сваіх
сяброў, якія ўчынілі на вуліцах Арэніс дэ Мунта бойку з каталонскімі нацыяналістамі. Затое падзею вітаў прэзідэнт футбольнага клуба “Барселона Хоан Лапорта. Бліжэйшым часам аматары
каталонскай незалежнасці збіраюцца арганізаваць падобныя рэферэндумы яшчэ ў 60-ці гарадах і камунах рэгіёну, у адміністрацыях якіх заселі нацыяналісты. Адпаведна дакладу ўраду каталонскай аўтаноміі,
на цяперашні момант ідэю незалежнай Каталоніі падтрымліваюць 19 працэнтаў жыхароў краю (у 2005 годзе іх было 13 працэнтаў).
Па матэрыялах “Lewica (Польшча)