Іспанія. Краіна рыхтуецца да канца свету

Група «G. S. E. 2012» з Іспаніі пачала будаўніцтва бункераў, у якіх быццам можна будзе перажыць канец свету. Апакаліпсіс, паводле заяваў арганізатараў праекта, адбудзецца 21 снежня бягучага года. Такі сцэнар быццам абяцае каляндар старадаўняга амерыканскага племені майя. Прыхільнікі тэорыі кажуць, што ініцыятыва з бункерамі выклікала вялікую цікавасць у грамадства. Адзін бункер, які знаходзіцца на глыбіні 1600 метраў, ужо пабудаваны пад Мадрыдам. У ім можа змясціцца 150 чалавек. Прычым будаўнікі бункеру кажуць, што па коштах арыентуюцца на заробкі сярэдняга іспанца.

Група «G. S. E. 2012» з Іспаніі пачала будаўніцтва бункераў, у якіх быццам можна будзе перажыць канец свету. Апакаліпсіс, паводле заяваў арганізатараў праекта, адбудзецца 21 снежня бягучага года. Такі сцэнар быццам абяцае каляндар старадаўняга амерыканскага племені майя. Прыхільнікі тэорыі кажуць, што ініцыятыва з бункерамі выклікала вялікую цікавасць у грамадства. Адзін бункер, які знаходзіцца на глыбіні 1600 метраў, ужо пабудаваны пад Мадрыдам. У ім можа змясціцца 150 чалавек. Прычым будаўнікі бункеру кажуць, што па коштах арыентуюцца на заробкі сярэдняга іспанца. Адно месца каштуе 820 еўра. Ёсць і бізнес-клас, які каштуе прыкладна 2000 еўра. Увогуле, плануецца пабудаваць падобныя сховішча ў кожнай іспанскай правінцыі. Цікава, што будаўнікі дапускаюць варыянт, што апакаліпсісу не будзе. Аднак забраніраванае месца ў бункерах усё роўна спатрэбіцца кліентам, з улікам працэсаў глабальнага пацяплення і пашырэння сеткі заўсёды небяспечных атамных станцый.
Па матэрыялах «Dziennik» (Польшча)