Іспанія. Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі і Краіны Баскаў ідуць на Еўравыбары разам
Лідэры незалежніцкіх партый Краіны Баскаў і Каталоніі падпісалі ў Більбао пагадненне пра фармаванне адзінага спісу на выбары ў Еўрапарламент, якія адбудуцца на пачатку лета. Мова пра баскскую партыю Aralar і каталонскую партыю Левыя Рэспубліканцы Каталоніі (ERC). Абедзве партыі адносяцца да лагеру сацыялістаў-незалежнікаў. Партыі таксама прадстаўленыя ў парламентах каталонскай і баскскай аўтаномій, а ERC наогул уваходзіць у склад каталонскага ўраду.
Лідэры незалежніцкіх партый Краіны Баскаў і Каталоніі падпісалі ў Більбао пагадненне пра фармаванне адзінага спісу на выбары ў Еўрапарламент, якія адбудуцца на пачатку лета. Мова пра баскскую
партыю Aralar і каталонскую партыю Левыя Рэспубліканцы Каталоніі (ERC). Абедзве партыі адносяцца да лагеру сацыялістаў-незалежнікаў. Партыі таксама прадстаўленыя ў парламентах каталонскай і баскскай
аўтаномій, а ERC наогул уваходзіць у склад каталонскага ўраду. Як заявілі кіраўнікі абедзвюх партый, больш шырокае прадстаўніцтва незалежніцкіх партый у Еўрапарламенце, дазволіць дынамізаваць працэс
атрымання суверэнітэту абодвух народаў. У выпадку атрымання мандатаў дэпутаты блоку будуць перш за ўсё змагацца ў Еўрапарламеце за захаванне культурнай і моўнай спадчыны баскаў і каталанцаў. Дарэчы,
Aralar — прадукт расколу ў партыі Batasuna, якая лічыцца палітычным крылом тэрарыстычнай групоўкі ЕТА.
Па матэрыялах “Gara (Іспанія)