Нягледзячы на афіцыйную забарону, у баскскім горадзе Більбао ў суботу адбылася буйная маніфестацыя прыхільнікаў незалежнасці краю. Прычынай стала рашэнне канстытуцыйнага суду пра забарону для
дзвюх партый удзельнічаць у прызначаных на 1 сакавіка выбарах у рэгіянальны парламент. Мова пра выбарчую платформу “Дэмакратыя для трох мільёнаў (у Краіне Баскаў жывуць менавіта
столькі чалавек) і партыю “Аскатасуна (Свабода). Такім чынам, на выбарах не будзе прадстаўленая ніводная партыя, якая выступае за выхад рэгіёну са складу Іспаніі або за пашырэнне
аўтаноміі. У сярэднім партыі незалежніцкай арыентацыі атрымлівалі на папярэдніх выбарах да 200 тысяч галасоў. Пратэсты ў Більбао, якія сабралі прыблізна дзесяць тысяч чалавек, закончыліся
сутыкненнямі з паліцыяй. Між тым, сярод сацыялістычных патрыётаў (так называюць сябе прыхільнікі незалежнасці) працягваецца палеміка: што рабіць 1 сакавіка? Частка заклікае да байкоту, другая
— да таго, каб прыйсці на выбары і ўпісаць у бюлетэнь назву адной з забароненых партый. Па колькасці сапсаваных паперак, на іх думку, можна будзе вылічыць патэнцыял, які маюць забароненыя
партыі.
Па матэрыялах газеты “Diario Vasco (Іспанія)
Іспанія. Прыхільнікаў незалежнасці не дапусцяць на выбары
- Замежжа
- 17-02-2009
Нягледзячы на афіцыйную забарону, у баскскім горадзе Більбао ў суботу адбылася буйная маніфестацыя прыхільнікаў незалежнасці краю. Прычынай стала рашэнне канстытуцыйнага суду пра забарону для
дзвюх партый удзельнічаць у прызначаных на 1 сакавіка выбарах у рэгіянальны парламент. Мова пра выбарчую платформу “Дэмакратыя для трох мільёнаў (у Краіне Баскаў жывуць менавіта
столькі чалавек) і партыю “Аскатасуна (Свабода). Такім чынам, на выбарах не будзе прадстаўленая ніводная партыя, якая выступае за выхад рэгіёну са складу Іспаніі або за пашырэнне
аўтаноміі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: