Іспанія. За што каталонцы забілі Хрыста?

Новая фішка праціўнікаў выхаду Каталоніі са складу Іспанская дзяржавы — байка пра тое, што ахова Понція Пілата складалася з каталонцаў.



pilate04.gif

Версія з’явілася на старонках саліднай газеты «El Mundo». Яе аўтар звяртае ўвагу на тое, што пракуратар Понцій Пілат перад тым, як трапіць у Палесціну, служыў на тэрыторыі Каталоніі, якая 2000 гадоў таму была часткай Рымскай імперыі. Тут, быццам, ён і навербаваў атрад легіянераў, з якім пазней па загаду Рыма адправіўся ў Палесціну. Паводле гэтай тэорыі, менавіта тыя самыя каталонскія легіянеры забілі Хрыста. Пры гэтым, на думку аўтара, тыя легіянеры так жорстка абышліся з месіяй, паколькі былі каталонцамі. Арыгінальная трактоўка Новага Запавету выклікала смех у іспанскай інтэрнэт-прасторы. Шматлікія блогеры прапануюць аўтару напісаць сваё Евангелле.
Паводле іспанскай прэсы