Спецслужбы Літвы з-за апасенняў расійскай агрэсіі атачылі чыгуначныя вакзалы

Такія надзвычайныя меры былі прынятыя пасля таго, як з'явілася інфармацыя, што праз тэрыторыю Літвы ў Калінінградскую вобласць будуць перавозіць расійскіх прызыўнікоў.



ch.jpg

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы  Рокас  Пукінскас часткова пацвердзіў гэтую інфармацыю. 

«Ад супрацоўнікаў Консульскага дэпартамента Міністэрства замежных спраў была атрымана інфармацыя, што на гэтым цягніку едзе шмат маладых юнакоў прызыўнога ўзросту. Таму была ўзмоцненая ахова. Нашы супрацоўнікі праверылі цягнік, але ва ўсіх пасажыраў былі сапраўдныя дакументы, візы. У нас да іх прэтэнзій няма, не прапусціць праз нашу тэрыторыю мы іх не можам", — сказаў Пукінскас.

«Быў атрыманы сігнал» пра вялікую колькасць маладых людзей у цягніку. «Магчыма было падазрэнне, што паедуць і вайскоўцы. У такім выпадку, цягнік спыняецца, іх выводзяць і вяртаюць. Такія выпадкі былі. Але на гэты раз ехалі студэнты мараходнага вучылішча. Іх прапусцілі», — расказаў мінистр абароны Літвы Юозас Алекас.

Паводле ru.delfi.lt.