Стала вядома, як будуць павышацца тарыфы ЖКГ з 2017-га

Стала вядома, як будуць у Беларусі павышацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі з 2017 года. Адбывацца гэта будзе з улікам зніжэння выдаткаў на іх аказанне і павышэння заробкаў беларусаў.

Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА


Інфармацыя пра гэта змешчана ў праекце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая была апублікавана ў пятніцу.
У дакуменце адзначаецца, што ў 2016 годзе мусіць быць дасягнуты 50-працэнтны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў за жыллёва-камунальныя паслугі. Адбудзецца гэта і за кошт зніжэння выдаткаў арганізацый, якія аказваюць такія паслугі, і за кошт павышэння тарыфаў.
У праекце праграмы ідзе гаворка пра тое, што "сістэма зацвярджэння тарыфаў будзе празрыстай для спажыўцоў, а іх абгрунтаванасць — кантралявацца мясцовымі органамі ўлады і на рэспубліканскім узроўні". Там змешчана абяцанне, што будзе адбывацца развіццё безнаяўных жыллёвых субсідый з мэтай мэтавай падтрымкі тых беларусаў, якія маюць патрэбу ў кампенсацыі за кошт бюджэтных сродкаў часткі аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі і за карыстанне жылымі памяшканнямі.
euroradio.fm